«Добрай раніцы!» мы кажам у чацвер!
Ужо па традыцыі ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 4 г.Магілёва» ў чацвер прайшоў адзіны дзень роднай мовы, які мы пачалі са слоў «Добрай раніцы!»
На працягу дня педагогі праводзілі беларускія моўныя і рухомыя гульні, гутаркі; знаёмілі дзяцей з беларускімі вершамі, забаўлянкамі, лічылкамі; чыталі дзецям казкі і творы сучасных беларускіх пісьменнікаў. Выхаванцы адгадвалі загадкі на роднай мове, разгадвалі рэбусы, даведаліся пра вырабы беларускіх майстроў, спявалі песні і танцавалі, вучыліся слухаць і разумець маўленне дарослых, авалодваць правільным вымаўленнем беларускіх слоў і гукаў.
Кожны выхаванец дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці атрымлівае магчымасць дакрануцца да багацця роднай мовы, папоўніць свой слоўнікавы запас і адкрыць для сябе яшчэ адну старонку беларускай культуры.
Круталевіч І.М.,
намеснік загадчыка
па асноўнай дзейнасці
дзяржаўнай установы адукацыі
«Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 4 г.Магілёва»



