22 Фев2022
Фестываль «Мова родная мая!»
З мэтай фарміравання цікавасці і павагі да роднай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 8 г. Магілева» выкарыстоўваюцца розныя формы работы з выхаванцамі.
Традыцыйным стала правядзенне мастацкага фестывалю «Мова родная мая!», які праходзіць напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы — 21 лютага.
На мерапрыеммстве заўседы вітае атмасфера дабра і мілагучнасці, якую надае родная мова. Дзеці чытаюць вершы беларускіх пісьменнікаў на роднай мове, выконваюць беларускія танцы, гуляюць у беларускія народныя гульні. Удзельнікі фестывалю узнагароджваюцца памятнымі дыпломамі.
Загорская І.Л.,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
дзяржаўнай установы адукацыі
«Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 8 г. Магілева»







