Падарожжа ў Любужскі лесапарк
Вучні 8 «А» класа дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва» адправіліся ў падарожжа ў Любужскі лесапарк. Уся экскурсія праводзілася на беларускай мове. Вучні наведалі помнік ахвярам вайны, нямецкія могілкі. Прыпыніліся на адпачынак на паляне ветэранаў. Паход прысвечаны 75-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.










