03 Окт2019
Клуб вынаходлівых знаўцаў «Любі, шануй, ведай роднае слова!»
У рамках папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры сярод вучняў 9-ых класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва» прайшло пазакласнае мерапрыемства ў форме клуба вынаходлівых знаўцаў «Любі, шануй, ведай роднае слова!». У мерапрыемстве прымалі ўдзел дзве каманды: «Слова» і «Сказ». На працягу гадзіны вучні канструявалі словы, адгадвалі па апісанню вядомых асоб Беларусі, з прапанавых рыфм складалі вершы, пісалі камандную дыктоўку.
Асабліва спадабаўся вучням конкурс «Пазнай фразеалагізм», дзе з дапамогай мімікі, жэстаў і тых рэчаў, якія ляжаць на стале, трэба растлумачыць фразеалагізм сваёй камандзе.
Было цікава і займальна!
Казакевіч А.Л., настаўнік,
ДУА «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва»





