Сусветны дзень роднай мовы
У чацверг, 21 лютага, дзяржаўная установа адукацыі «Спецыяльная агульнаадукацыйная школа для дзяцей з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні) г. Могілёва» адзначыла свята, прысвечанае Сусветнаму дню роднай мовы.
Гэта свята — нагода для нас, беларусаў, яшчы раз задумацца аб лёсе нашай беларускай мовы.
Цікавасць да гэтай падзеі вялікая — удзел прынялі вучні, настаўнікі і выхавацелі школы.
Вучні малодшых класаў вывучылі на памяць і расказалі вершы беларускіх пісьменнікаў, а на вялікім перапынку удзельнічалі ў флэшмобе «Полька беларуская», дзе танчылі не толькі вучні, але і настаўнікі.
У другой палове дня адбыўся святочны канцэрт «Не пакідайце ж мовы роднай», у якім прынялі ўдзел вучні старэйшых класаў. Тут гучалі вершы беларускіх класікаў, народныя песні і танцы. Цікавымі былі інсцэніроўкі і кліпы да песень сучасных спевакоў Беларусі.
Мэтай мерапрыемстваў было увесці вучняў у атмасферу жывога беларускага слова, даць магчымасць адчуць яго прыгажосць і непаўторнасць.
Грыцанава Г.В.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА «Спецыяльная агульнаадукацыйная школа
для дзяцей з парушэннямі псіхічнага развіцця
(цяжкасцямі ў навучанні) г. Могілёва»






