Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. У дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 23 г.Магілёва» таксама ў гэты дзень прайшлі разнастайныя мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы.
З раніцы вучняў і іх бацькоў у фае школы пад чароўныя мелодыі беларускіх песень частавалі цукеркамі за правільныя адказы на пытанні інтэрактыўнай віктарыны. Пасля чаго лектарская група, у склад якой увайшлі старшакласнікі, пазнаёміла вучняў школы з гісторыяй узнікнення свята. На перапынках дзейнічалі гульнёвыя зоны, дзе школьнікі маглі пашырыць свае веды па беларускай этнаграфіі, удзельнічаючы ў конкурсах, падрыхтаваных іх жа равеснікамі.
У настаўніцкай ужо педагогі разам з адміністрацыяй школы паспяхова адказвалі на пытанні вучняў па гісторыі, культуры беларускага краю, спрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў.
Такія святы спрыяюць не толькі выхаванню грамадзянскай пазіцыі вучняў, але і аб’ядноўваюць вучняў, іх бацькоў і настаўнікаў у вялікую сям’ю, якая шануе і любіць беларускія традыцыі.
Пышнюк А.А.,
кіраўнік МА настаўнікаў
беларускай мовы і літаратуры







