24 Янв2019
Конкурс перакладчыкаў
У дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва» з вучнямі 6-х класаў быў праведзены конкурс перакладчыкаў «Самавітая мова мая». У ім удзельнічалі дзве каманды.
Шасцікласнікі ў час конкурсу рабілі пераклады з рускай мовы на беларускую словазлучэнняў, у якіх не супадаюць катэгорыі роду і ліку, запісвалі па-беларуску назвы маладых істот і назвы месяцаў. З цікавасцю падбіралі аднаслоўныя беларускія адпаведнікі да словазлучэнняў з рускай мовы і падбіралі адпаведнікі да беларускіх фразеалагізмаў.
Паборцава Г.Г.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва»




