Сэрца на далоні часу
Вучні 10-х і 11-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва» наведалі УК «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва», дзе быў праведзены інтэграваны ўрок «Сэрца на далоні часу», прысвечаны народнаму пісьменніку Беларусі І.П. Шамякіну.
Загадчыца сектара дзіцячага чытання Равінская С.В. і бібліятэкар Парфененка С.М. правялі міні-экскурсію па фотаздымках «Шамякін: вядомы і невядомы», літаратурную гадзіну «Чалавек вялікай душы і таленту». У час урока вучні прагледзелі фрагменты з мастацкіх фільмаў, знятых па творах пісьменніка, праслухалі песні, якія любіў ён слухаць, а таксама пазнаёміліся з віртуальным музеем І. Шамякіна. Цікавым для старшакласнікаў быў прагляд дакументальнай стужкі «Імгненне жыцця» пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.
Паборцава Г.Г.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва»




