05 Окт2018
Восеньскі ўраджай
У беларускамоўны чацвер у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 34 г. Магілева» адбылося мерапрыемства «Восеньскі ўраджай» для вучняў 3 «А» класа. Дзеці з задавальненнем разгадвалі крыжаванку «Садавіна і агародніна». Таксама хлопчыкам і дзяўчынкам былі прапанаваны загадкі-рыфмаванкі, загадкі-апісанні, загадкі-пытанні пра дары садоў і агародаў.
Вучні не толькі паказалі свае веды, але і пазнаёміліся з мясцовымі назвамі прадстаўнікоў расліннага свету.
Шышова М.М.
настаўніца 3 «А» класа
ДУА «Сярэдняя школа № 34 г. Магілева»





