«Чалавеку патрэбна не слава...»
Менавіта гэтым вершам нашага земляка-юбіляра Сяргея Грахоўскага бібліятэка дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва» адкрыла літаратурную гасцёўню «Жыццё даецца, каб жыццё тварыць» для вучняў 9-ых класаў. Размова ішла пра пісьменнікаў-землякоў, юбіляраў, іх творчасць. Гэтыя творцы праславілі і праслаўляюць нашу малую радзіму — Магілёўшчыну. Гучалі іх вершы, урыўкі з твораў, песні.
Асобая старонка гасцёўні была адведзена паэту-юбіляру, магілёўцу Алесю Казеку, які з’яўляецца старшынёй Магілёўскага аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюза пісьменнікаў Беларусі». Ён у жніўні адзначыў сваё 60-годдзе. Паэт — добры сябр нашай школы, дзе неаднаразова бываў, сустракаўся з вучнямі. Дзевяцікласнікі знаёміліся з кнігамі аўтара, з вялікай цікавасцю прагледзелі дакументальны фільм, створаны адзінаццацікласнікамі нашай школы, пра творчасць і малую радзіму пісьменніка. У фільме паэт чытае свае вершы, урыўкі з паэмы «Марыйка», распавядае пра сваю родную вёску, бацькоў.
Вучні ўзбагацілі веды пра славутых землякоў і прапанавалі часцей запрашаць іх на творчыя сустрэчы.
Алена Васільеўна Руднева, заг. бібліятэкі,
Наталля Аляксандраўна Ткачова, бібліятэкар
дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва»



